Інгрэдыенты
200 гр нішчымнага бісквітнага печыва па вегане
Жменя здробненых арэшкаў
3 сталовыя лыжкі какосавага алею CacaoTree
15 вялікіх і мяккіх фінікаў + крыху вады
200 гр какосавых вяршкоў + 1 сталовая лыжка цукровай пудры
1 саспелы банан
Трускаўка
Печыва паламаць/ пакрышыць, дадаць алей і арэшкі. Усё перамяшаць. Фінікі, калі яны не дастаткова мяккія, папярэдне замачыць у цёплай вадзе. Костачкі выняць. Пакласці мяккія фінікі ў блендер Premier і змяшаць да аднастайнай пастападобнай кансістэнцыі, дадаўшы крыху вады.
Банку какосавага малака астудзіць на працягу ночы ў халадзільніку. Шчыльную густую частку - вяршкі перакласці ў міску, дадаць пудру. Узбіць міксерам.
На дно шкляных шклянак выкласці сумесь з печыва, зверху фінікавую карамель, парэзаны кавалачкамі банан, узбітыя какосавыя вяршкі.
Зверху ўпрыгожыць дадаткова кавалачкамі бананаў і парэзанай трускаўкай. Па жаданні пасыпаць зверху здробненымі арэшкамі.
Wetgrinder.ru
#дэсерты #карамель #какос #рэцэпты #рэцэпт #веган #маслакоса#какосаваеалей #бананавыдэсерт
