Карысныя, сытныя і смачныя - разляцяцца на "ура!"
Спатрэбяцца:
праросткі зялёнай грэчкі
фінікі
цытрынавы сок
цэдра апельсіна ці цытрыны
спецыі (карыца, кардамон, імбір і інш.)
любыя семечкі (сланечнік, мак, кунжут)
1) Змешваем у блендере праросткі грэчкі з фінікамі, дадаем па гусце сок цытрыны, спецыі, здробненую цэдру, семечкі.
2) Выкладаем атрыманую масу таўшчынёй 1-1,5 гл на пергаментную паперу альбо ў сушылку (дэгідратар), альбо на бляху ў духоўку.
Разраўноўваем і малюем квадрацікі, але не прочерчиваем да канца - каб потым было зручна ламаць.
Зверху можна ўпрыгожыць макам або кунжутам.
3) Сушым да патрэбнай нам кансістэнцыі, т.я. хтосьці любіць пасушэй, каб храбусцела, хтосьці мякчэйшы))
У духоўцы гэта займае 4-6 гадзін - трэба быць вельмі ўважлівым, каб не падгарэлі. Пажадана перавярнуць праз 2-3 гадзіны.
У выніку атрымліваецца вельмі смачна!
