Сябры, ці любіце вы таемныя кафэ? Гэтыя кафэ не маюць шыльдаў і вядуць сваё цікавае ўтоенае жыццё.
З нядаўніх знаходак кафэ Opetit пры Акадэміі французскай мовы, у самым цэнтры горада, Неўскі праспект, 12.
Мармуровыя лесвіцы з дыванамі, вітражныя шкла і аздабленне ліфта, сцены абабітыя дрэвам, французская гаворка і прыбраныя паненкі вакол, шыкоўны выгляд з параднага паверха - усё што б адчуць сябе амаль як у Парыжы
Кажуць там лепшыя круасаны, мне не спадабаліся, а вось цытрынавы кекс і кава на медным падносе - былі цудоўныя!
Ацэнка 8 сов з 10
Псс… можна запісацца ў французскую бібліятэку і гэта бясплатна!
