Нам спатрэбяцца:
Гаечны ключ на 10 мм.
Цёплая вада
Вадкае мыла
Шчотка
Ёршык
Губка
Дбайная чыстка і сушка забяспечыць эфектыўную працу меланжора.
Дастаньце гатовы прадукт. Раз'яднайце чару, прыціскны шруба і
трымальнік жорнаў, як паказана далей.
Пастаўце чырвоны блок з маторам далей ад вады. Калі ён брудны выкарыстоўвайце вільготную анучу.
Выкарыстоўваючы цёплую ваду і шчотку выдаліце рэшткі шакаладу або арэхавай пасты.
Затым зніміце жорны з трымальніка выкарыстоўваючы ключ. Гэта трэба, каб ачысціць восі і адтуліны ў жорнах.
З часам назапашванне ў гэтых месцах рэшткаў, можа выклікаць розныя праблемы. Таму так важна чысціць восі і адтуліны ў жорнах меланжора.
Не выкарыстоўвайце посудамыйную машыну.
Выкарыстоўвайце ёршык, каб выдаліць любыя рэшткі з адтулін жорнаў.
Затым перад сушкай спаласніце ўсе чыстай цёплай вадой.
Чару, жорны і трымальнік можна прасушыць выкарыстоўваючы паток сухога паветра.
Усе часткі меланжора павінны быць цалкам сухімі перад зборкай.
Выкарыстоўвайце цеплавую гармату ці фен для валасоў, каб паскорыць працэс сушкі. Важна ніколі не накіроўваць цеплыню ў адно месца на доўгі час. Выкарыстоўвайце плыўныя хвалепадобныя рухі ўздоўж паверхні, каб пазбегнуць пашкоджанняў.
Пераканайцеся што адтуліны жорнаў сухія, так як вільгаць мае тэндэнцыю заставацца ўнутры, выклікаючы назапашванне рэшткаў прадукта.
Калі ўсе часткі сухія іх можна сабраць, як паказана далей.