Для асновы:
1 шклянка (140g) міндаля або любых іншых арэшкаў
6-8 (125g) мяккіх фінікаў без костачак або разынак, курагі
дробка солі
Для клубнічнага начыння:
1 1/2 шклянкі (180g) парэзанай свежай трускаўкі
6 (100g) шт вялікіх мяккіх фінікаў без костачак
3/4 шклянкі (190g) арэхавай пасты з кешью ці інш, на выбар
1/3 шклянкі расліннага малака
1 ст.л. цытрынавага соку
1 г.л. ванільнага экстракта
1 шклянка (210g) замарожанай трускаўкі для ўпрыгожвання, па жаданні
Змяшаць усе складнікі для асновы ў камбайне да атрымання ліпкай масы.
16 см круглую форму заслаць пергаментам. Перакласці масу ў форму, прымяць рукамі на дно. У халадзільнік.
Усё для начыння змяшаць у блендере/камбайне Premier да атрымання зусім аднастайнай і сметанковай масы. Выліць на аснову. Замарожаную трускаўку крыху здрабніць у камбайне. Выкласці зверху на начынне. Прыбраць у маразілку на 8 гадзін або на ноч. Перад падачай даць пастаяць і крыху адтаць. Захоўваць у маразілцы на працягу тыдня.
Wetgrinder.ru
