Вельмі смачны дэсерт! Для гэтага рэцэпту вам спатрэбіцца магутны блендер, які спраўляецца з замарожанымі ягадамі.
Цеста:
- 170 г. какосавай стружкі;
- 150 г. фінікаў;
- 100-150 мл. вады.
У блендере перамалоць какосавую габлюшку з фінікамі да стану аднастайнай масы. Дадаць вады - колькі возьме цеста. Змяшаць. Гатовым цестам напоўніць папяровыя формы для выпечкі. Пляскаць цеста, зверху выкласці ягадны крэм. Чым больш крэму, тым смачнейшая.
Гатовыя кошычкі захоўваць у халадзільніку. Не вымаць кошычкі з паперы, падаваць з дэсертнай лыжкай. Пры падачы можна ўпрыгожыць свежымі ягадамі.
Крэм:
- 150-200 г. фінікаў;
- 400 г. замарожаных ягад.
Пракруціць у блендере фінікі і замарожаныя ягады да стану аднастайнай масы. Пры неабходнасці дадаць крыху мёда.
Калі ваш блендер не вельмі магутны, то лепш выкарыстоўваць такія ягады як клубніцы, чарніцы, буякі, і не выкарыстоўваць такія як маліна ці мора, якія змяшчаюць дробныя костачкі. Магутны ж блендер без праблем перамале малінавыя костачкі ў аднастайную масу.
