Так якім жа чалавекам быў вынаходнік меланжора

    Ён пачынаў кар'еру шакалацьцё вучнем у свайго брата Фрыдэрыка ў кандытарскай у Берне прыкладна ў 1803 годзе. У 1824 годзе Сушар пакінуў Швейцарыю, каб наведаць Злучаныя Штаты, пазней напісаўшы кнігу аб сваіх падарожжах. А ў 1825 г. пачаў свой уласны шакаладны бізнэс.

     

    У 1826 годзе Сушар адкрыў фабрыку Chocolat Suchard у раёне Неўшацеля, дзе працавалі ўсяго 2 чалавекі. Цяпер бы мы назвалі гэта бізнэсам у гаражы. Інавацыяй было выкарыстанне энергіі вады ў спалучэнні з амаль звыклай нам зараз канструкцыяй меланжора: па нагрэтай гранітнай пліце, перамяшчаліся некалькі гранітных ролікаў, якія рухаюцца наперад і назад. 

     

    Шакалад не быў танным прадуктам для ўсіх. Сушар адчуваў фінансавыя цяжкасці ў пачатку сваёй кар'еры шакалацье. Яго поспех прыйшоў у 1842 годзе дзякуючы масавай замове ад Фрыдрыха Вільгельма IV, караля Прусіі, які таксама быў прынцам Неўшацельскім. Гэта выклікала сапраўдны бум, і неўзабаве яго шакалад атрымаў прызы на Лонданскай Вялікай выставе 1851 года і Парыжскай сусветнай выставе 1855 года. 

     

    Да канца 19 стагоддзя Сушар стаў найбуйнейшым вытворцам шакаладу.

     

    Шакалацце


    0