У новай версіі дададзены адмысловыя фіксатары, якія абмяжоўваюць перасоўванне жорнаў па восях у гарызантальнай плоскасці і як следства надзейней фіксуюцца сінія ахоўныя ўтулкі. Яшчэ ў камплекце зараз ідзе спецыяльная пласціна якая абараняе масу ад распырсквання, калі яна занадта вадкая.
Набыць можна, як асобна металічны трымальнік 2.0 для меланжэраў, так і разам з новымі Pro мадэлямі 2023.
