Дайшла чарга і да такога дэгустацыйнага наборчыка дэсертнага шакаладу. Не зусім звычайнага, паколькі какава крупка для яго была настаята на розных гатунках рамеснага алкаголю і затым высушана, так што засталіся толькі яго ноты і водар. Шакалад у цэлым спадабаўся: якасць, храбусценне, тэкстура, водар. З густаў больш за ўсё - з Віскі, з незвычайнага - з Півам.

