Для асновы:
1¼ шклянкі какосавых шматкоў ці стружкі
¾ шклянкі аўсяных шматкоў ці міндаля
8 вялікіх і мяккіх фінікаў без костачак
3 сталовыя лыжкі распаленага какосавага алею
2 сталовыя лыжкі какава-парашка
1 сталовая лыжка ванільнага экстракта
дробка солі
Для шакаладнага пласта:
1½ шклянкі кешью папярэдне замочанай у вадзе, мінімум на 2 гадзіны
1 шклянка арэхавага малака (напрыклад. какосавага)
¼ шклянкі кляновага ці рысавага сіропу, ці какосавага нектару
½ шклянкі распаленага какосавага алею
2 сталовыя лыжкі распаленага алею какавы
½ шклянкі какава-парашка
1 сталовая лыжка ванільнага экстракта
Для чарнасліву:
120 гр чарнасліву без костачак
¼ шклянкі кляновага сіропу
½ шклянкі арэхавага малака (лепш за ўсё какосавага)
карыца да спадобы
дробка солі
насенне ад аднаго струка ванілі
Для ванільна-вішнёвага пласта:
1½ шклянкі кешью (замачыць у вадзе)
½ шклянкі арэхавага малака (напрыклад. какосавага)
¼ шклянкі вадкага падсалодвацеля
½ шклянкі распаленага какосавага алею
2 сталовыя лыжкі распаленага алею какавы
насенне ад аднаго струка ванілі
1 шклянка свежай вішні без костачак і разрэзанай на палоўкі
Аб'яднаць у сатэйніку чарнасліў без костачак, сіроп, малако, карыцу, соль і ваніль. Паставіць на сярэдні агонь на працягу 20 хвілін да загусцення. Перыядычна памешваць. Скласці з пліты, астудзіць.
У камбайне здрабніць какосавыя і аўсяныя шматкі для асновы. Дадаць усе астатнія складнікі і змяшаць да атрымання ліпкай масы, якая нагадвае цеста. Перакласці ў круглую раздымную форму (22 гл) засланую пергаментнай паперай і старанна прымяць рукамі да дна.
Кешью добранька прамыць пасля замочвання, перасыпаць у блендер.
Дадаць усе астатнія складнікі для шакаладнага пласта, акрамя какавы і змяшаць да атрымання зусім аднастайнай і сметанковай кансістэнцыі. У канцы дадаць какава і зноў змяшаць. Выліць частку шакаладнай масы на аснову. Затым крыху чарнасліву з падліўкай, зноў шакаладная маса і зноў чарнасліў ... пакуль не скончацца абедзве масы. Прыбраць у маразілку на некалькі гадзін, пакуль маса не схопіцца.
Вымыць і выцерці насуха чару блендера або камбайна.
Змяшаць усе складнікі для ванільнага пласта, акрамя вішні, да атрымання зусім аднастайнай і сметанковай кансістэнцыі. Перакласці ў вялікую міску, падмяшаць лыжкай вішню.
Дастаць з маразілкі форму і выліць ванільную масу па-над папярэднім пластом. Зноў прыбраць у маразілку яшчэ на некалькі гадзін. Даць пастаяць пры пакаёвай тэмпературы на працягу 10 хвілін і крыху адтаць перад падачай на стол. Дадаткова ўпрыгожыць па жаданні.
