Выдатны рэцэпт, які дапаможа ўпрыгожыць святочны стол галоўнай велікоднай стравай. Такі куліч не толькі вельмі смачны, але і куды карысней традыцыйнага варыянту!
Інгрэдыенты:
міндаль - 200 г
арэхі грэцкія - 100 г
кунжут - 50 г
насенне лёну - 50 г
курага - 100 г
разынкі - 100 г
гарбуз - 200 г
фінікі - 150 г
апельсіны - 2 штукі
карыца молатая - 1 гарбатная лыжка
арэх мушкатовы молаты - 1/2 гарбатныя лыжкі
кардамон - 1/2 гарбатныя лыжкі
Спосаб падрыхтоўкі:
1. Здрабніць блендером міндаль, кунжут, лён і грэцкія арэхі да стану мукі. Дадаць спецыі (карыца, мушкат і кардамон) і змяшаць сухую сумесь да аднастайнасці.
2. На сярэдняй тарцы нацерці ў цеста гарбуз, дадаць разынкі.
3. Зняць з апельсінаў цэдру і нацерці ў цеста.
4. Фінікі і курагу здрабніць у пасту і дадаць сок 1 апельсіна.
5. Змяшаць сухое цеста з фруктовым пюрэ. Сфармаваць куліч мокрымі рукамі ці выкласці ў форму, утрамбоўваючы, папярэдне абклаўшы яе харчовай плёнкай.
6. Астудзіць у халадзільніку і ўпрыгожыць зверху макам або пялёсткамі міндаля.
Прыемнага апетыту!
