Шалёна захацелася сёння салодкага. Раз на тыдзень можна.
Але звычайныя тарты - зло. І наогул навошта яны патрэбныя, калі сыраедныя торцікі прасцей і карысней?
Гэта самы звычайны і даступны варыянт сыраеднага тварожніка:
Рыхтуецца за 15 мін. Потым 4-5 гадзін у маразілцы.
Па суадносінах мне складана сказаць... Заўсёды раблю на вока. Але прыкладна так:
Корж: міндаль 300 г + фінікі 5-6 шт + карыца + дробка солі
(Змяшаць міндаль у муку, дадаць адмоклыя ў вадзе фінікі, карыцу і соль. Месім у цеста. Укладваем шчыльна ў форму)
Крэм: кешью 200 г + размарожаныя чарніцы (на вока) + сок адной цытрыны + ст лыжка какосавага алею + ст лыжка мёда
(Змешваем у блендере Premier у крэм, выліваем раўнамерна на корж і ў маразілку на 4-5 гадзін)
Увага. Хоць торцік і без шкоднасцяў, але калорый у ім огого! Так што не захапляйцеся
