Заказаў меланжор Прэм'ер Лайфстайлер, прыйшоў досыць хутка, 20 з невялікім дзён гэта улічваючы што былі навагоднія святы, аплаціў 15 снежня, 13га студзеня ўжо атрымаў, запакаваны вельмі якасна, дзве скрынкі і процьма пенапласту. Моцна не нагружаў яшчэ яго, зрабіў 2 кг кунжутнага урбеча і 2 кг гарбузовага, за 2.5 гадзіны справіўся, на заканчэнне працы тэмпература пасты ў прыборы была 40 градусаў. Арцёму вялікі дзякуй.