Ужо другі раз пашчасціла патрапіць у зусім чароўнае месца, майстэрню прысмакаў тэхнолага эксперыментатара Вольгі Witch Sweets.
Было вельмі прыемна пагаварыць аб навінах у свеце крафтавага шакаладу і вядома паспрабаваць цудоўнае шакаладнае марозіва (адно з лепшых у жыцці) і шакаладкі рэдкіх гатункаў, у тым ліку лімітаванай серыі (з вытрыманай у віскі какава-крупкі) з выдатным смакавым букетам!
Вольга круты спецыяліст, кандытар і проста творчы чалавек. А яшчэ ў яе прафесійныя курсы ў тым ліку для меланжэрнага шакаладу з падрабязнымі тэхкартамі і на ўсё гэта, зараз для нашых пакупнікоў па промакодзе Witch Sweets будзе прыемная зніжка ў 5%.
На яе тг канале Душа Густу https://t.me/soulchocolate публікуюцца выдатныя рэцэпты, праводзяцца цікавыя эфіры не толькі пра цукеркі і дэсерты, але і пра тое, як іх правільна паднесці і прадаць, смела можам парэкамендаваць да наведвання і падпіскі!
