Для асновы:
1 1/2 шклянкі міндаля
2 ст.л. какосавага алею
2 ст.л. какава парашка
2 1/2 ст.л. кляновага сіропу
1/2 ч.л. ванільнага экстракта
дробка ружовай солі
Для начыння:
1 шклянка кешью (замачыць на ноч у вадзе, прамыць і прасушыць)
1/2 шклянкі кляновага сіропу
1/2 шклянкі распаленага алею какавы ці какосавага
1/3 шклянкі какава парашка
1 саспелае авакада сярэдняга памеру або 1/2 шклянкі міндальнай пасты/масла
1 г.л. цытрынавага соку
1 ст.л. ванільнага экстракта
дробка ружовай солі
Здрабніць усе складнікі для асновы ў камбайне. Пры неабходнасці дадаць крыху вады. Перакласці масу ў форму, засланую пергаментнай паперай, прымяць рукамі да дна.
Змяшаць усе складнікі для начыння ў блендере або камбайне да сметанковай, аднастайнай кансістэнцыі. Выліць на аснову. Разраўнаваць лапатачкай. Прыбраць у маразілку на некалькі гадзін або на ноч.
Wetgrinder.ru
