Сметанковыя пірожныя

    Для асновы:
    1 шклянка (~180g) мяккіх фінікаў без костачак
    2/3 шклянкі вады
    1/2 шклянкі (60g) какосавай мукі
    1/4 шклянкі (20g) какава парашка
    1/2 ч.л. солі

    Для начыння:
    2 шклянкі (240g) кешью, замачыць мінімум на 4 гадзіны ў вадзе, затым прамыць і прасушыць
    1 шклянка (240ml) какосавага малака
    1/4 шклянкі (80ml) кляновага сіропу
    1/2-1 ч.л. спіруліны
    1/2-1 ч.л. куркумы
    1/2 шклянкі чарнічнага пюрэ

    1/2 шклянкі паламанага на кавалачкі цёмнага рамеснага шакаладу (90g) для глазуры

    Фінікі пюраваць погружным блендером, дадаўшы ваду. 
    Змяшаць у місцы муку, какава, соль. Дадаць фінікавую пасту. 
    Змяшаць. Перакласці ў прастакутную форму, засланую пегаментнай паперай. Старанна прымяць рукамі да дна. 

    Змяшаць у блендере кешью, малако, сіроп да атрымання аднастайнай сметанковай кансістэнцыі. Размеркаваць па трох місках. Дадаць у адну міску парашок куркумы, у іншую спіруліну, у трэцюю чарнічнае пюрэ. Змяшаць. 
    Выкласці начынне на аснову, чаргуючы колеры. Зубачысткай стварыць завіткі. Прыбраць на ноч у маразілку. 

    Дастаць з маразілкі і разрэзаць на батончыкі. 

    Падпаліць шакалад на вадзяной лазні. Абмакнуць батончыкі ў глазуру з аднаго боку, ці паліць іх глазурай зверху. Захоўваць у маразілцы. Перад падачай даць пастаяць некалькі хвілін пры пакаёвай тэмпературы і крыху адтаць.

     

    Wetgrinder.ru

     


    0